PL EN DE BY RU
ГАЛОЎНАЯ / Паслугі / ПАТЭНТНЫ ПОШУК

ПАТЭНТНЫ ПОШУК

Згодна з правілам «інфармацыя гэта ключ да поспеху» мы шукаем, збіраем і аналізуем для Вас інфармацыю датычную заяваў на рэгістрацыю прамысловых правоў, пададзеных канкурэнцыяй, альтэрнатыўных рашэнняў, адсочваем тэндэнцыі для канкрэтных прадуктаў.

Пошук вядзецца на розных тэрыторыях – ад Польшчы, праз Еўразвяз, ажно па ўвесь свет, і базуе на шырокім спектры разнастайных баз – ад ведамасных (патэнтных устаноўваў асобных краін) па прыватныя.

Акрамя стандартных пошукаў, такіх як узровень тэхнікі для канкрэтных рашэнняў (вынаходніцтвы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры), рэгістрацыйная здольнасць таварных знакаў (у тым параўнальны аналіз Вашага знака з раней заяўленымі/зарэгістраванымі знакамі) у Польшчы, Еўразвязе і на свеце, мы выконваем таксама пошук па заяўніках/рэгістрантах (па суб'ектах-уласніках прамысловых правоў) або змешаным, аб'ектна-суб'ектым спосабам, што дазваляе нам прыстасаваць дыяпазон пошукаў да Вашых мэтаў і патрэбаў. На замову Кліентаў мы выконваем экспертызы праектаў у параўнальным ракурсе з раней заяўленымі/зарэгістраванымі правамі прамысловай уласнасці.

Наша каманда выконвае паглыблены пошук па таварных знаках з мэтай ацэнкі верагоднасці  ўзнікнення канфлікта паміж імі на тэрыторыі большасці еўрапейскіх краін, «прачэсвае» інтэрнэт і літаратуру у пошуках патэнцыяльных парушэнняў таварных знакаў або дзеля знаходжання доказаў іх выкарыстоўвання на патрэбы судовых працэсаў,  праводзіць аналіз  ступені змешвання таварных знакаў з назвамі прадпрыемстваў і іншымі азначэннямі, дапамагае вызначыць або ўдакладніць аб'ём/дыяпазон неабходных пошукаў іг.д.


?????
Jesteśmy na Google+
Google+