PL EN DE BY RU
ГАЛОЎНАЯ / Паслугі / ПРАМЫСЛОВЫЯ ЎЗОРЫ / УЗОРЫ ЕЎРАЗВЯЗА

ПРАМЫСЛОВЫЯ ЎЗОРЫ / УЗОРЫ ЕЎРАЗВЯЗА

Паняцце «дызайн» абнавіла і ўмацавала сваю значнасць у ХХІ стагоддзі, пры чым не толькі з-за яго артыстычных уласцівасцяў, а перш за ўсё за яго рынкавую вартасць. Узор, выява, форма, выгляд, аранжыроўка, структура, матэрыял прадукту, лагатып, упакоўка, графічны сімвал, шрыфт – усе гэтыя (і не толькі) паняцці злучаюцца ў адным.

Як акрэсліць дызайн з пункту гледжання аб'ектаў прамысловай уласнасці? Прынцыпова, гэта нішто іншае як...

ПРАМЫСЛОВЫ ЎЗОР

а тым самым, гэта кожнае новае і арыгінальнае мастацкае або мастацка-канструктарскае рашэнне вырабу, якое вызначае яго знешні выгляд, пры чым пад паняццем вырабу разумеецца прадмет прамысловай або саматужнай вытворчасці.

Прамысловыя ўзоры дапамагаюць:

  • прадухіліць капіяванне, падробку і ўвядзенне канкурэнтамі на рынак тавараў, якія запакаваныя або  выглядаюць ідэнтычна ці падобна да ступені змяшэння з Вашым арыгіналам
  • абараніцца ад абвінавачванняў у парушэнні чужых правоў да выгляду вырабаў або ўпаковак
  • прадухіліць пагаршэнне іміджу Вашай фірмы/Вашага ўзору ў выніку ўвядзення канкурэнтамі на рынак тавараў тоесных з Вашымі, але якасна горшых
  • не дапусціць да крадзяжу Вашай арыгінальнай задумы як мае выглядаць тавар або яго ўпакоўка
  • заблакаваць наплыў падобных да Вашых, але больш танных ды якасна горшых тавараў канкурэнтаў
  • перашкодзіць увядзенню на рынак тоесных/падобных тавараў канкурэнтам са значна большымі магчымасцямі
  • зліквідаваць неабходнасць кожны раз нанова даказваць свае правы да узору – вонкавага выгляду тавара/упакоўкі
  • адчувальна скараціць час судовага справаводства і знізіць судовыя выдаткі

Дадатковыя магчымасці, якія ствараюць прамысловыя ўзоры:

  • аснова маркетынгу і будовы іміджу фірмы, якая клапоціцца аб сучасным дызайне / мастацкім канструяванні
  • правы на прамысловыя ўзоры перадаюцца ў спадчыну і іх можна саступіць (прадаць, дараваць, абмяняць, даць у залог/заклад)
  • прамысловыя ўзоры, у якасці складнікаў фірмовых актываў павышаюць вартасць фірмы і могуць быць прадметам укладу, падставай атрымання фінансавання, прадметам забеспячэння абавязацельстваў (напр. крэдытных)
  • крыніца дадатковых прыбыткаў: ліцэнзія, франшыза – магчымасць увядзення прадуктаў на рынкі, якія дагэтуль былі для Вас недаступнымі
  • спосаб зніжэння падаткавых абкладанняў: арэнда, уклад
  • узмацненне адметнасці фірмы і яе знаку праз іх злучэнне з прамысловым узорам – прыстасаванне прадукту да рынкавага попыту, стварэнне новага іміджу фірмы, знаходжанне і стварэнне новых рынкавых нішаў

Ахова прамысловага ўзору ахоплівае тэрыторыю краін указаных у заяве на рэгістрацыю (Польшча, Еўразвяз, выбраныя краіны – сябры Гаагскага пагаднення, іншыя краіны), доўжыцца ад даты атрымання заявы Патэнтным Ведамствам, даўжыня аховы залежыць ад заканадаўства асобных краін - напр. у Польшчы і Еўразвязе максімальная працягласць аховы ўзору складае 25 гадоў, пры ўмове падачы ў адпаведных тэрмінах (у Польшчы і ЕЗ - 5-гадовых) своечасова аплачаных хадайніцтваў аб падаўжэнні права.

Мы распазнаем патрэбы ды праблемы нашых Кліентаў і вырашаем іх згодна з патрабаваннямі рынку наступным чынам:

  • юрыдычна-патэнтныя кансультацыі для фізічных ды юрыдычных асобаў у сферы прамысловых узораў (выбар, ахова, парушэнні, абарона), у тым ліку ініцыяванне палітыкі аховы мастацкага канструявання
  • пошук па прамысловых узорах (праверка на тоеснасць з раней зарэгістраванымі прамысловымі ўзорамі) Польшчы, Еўразвяза і іншых выбраных краінах свету
  • афармленне заяваў і правядзенне рэгістрацыйнай працэдуры да атрымання канцавога рашэння адпаведнага патэнтнага ведамства:
    • непасрэдна перад Польскім Патэнтным Ведамствам (UPRP),
    • непасрэдна перад Бюро Гарманізавання Ўнутранага Рынку ў Еўразвязе (OHIM),
    • непасрэдна перад Сусветнай Арганізацыяй Інтэлектуальнай Уласнасці (WIPO)
    • пры дапамозе партнёрскіх кампаній у выбраных краінах свету
  • дазор тэрмінаў з мэтай падаўжэння дзеяння прамысловых узораў (нацыянальныя, рэгіянальныя, міжнародныя)
  • маніторынг рэестраў паасобных патэнтных ведамстваў (нацыянальных / рэгіянальных) з пункта гледжання парушэння канкрэтных прамысловых узораў
  • ацэньванне вартасці прамысловых узораў
  • ліцэнзаванне і перадача прамысловых узораў, у тым правоў да твораў апрацаваных работнікамі ў межах працоўных абавязкаў
  • прадстаўленне інтарэсаў Кліентаў па справах парушэння, выканання і кіравання правамі прамысловых узораў перад:
    • Патэнтным Ведамствам Польшчы (UPRP),
    • Абласнымі Адміністрацыйнымі Судамі (WSA),
    • Вярхоўным Адміністрацыйным Судом (NSA),
    • судамі агульнай юрысдыкцыі, у тым ліку перад Вярхоўным Судом,
    • Судом па справах таварных знакаў і ўзораў Еўразвяза,
    • Бюро Гарманізавання Ўнутранага Рынку ў Еўразвязе (OHIM),
    • Судом Еўразвяза (CJEU)
    • Сусветнай Арганізацыяй Інтэлектуальнай Уласнасці (WIPO)
  • прадстаўленне інтарэсаў Кліентаў у грамадзянскіх і крымінальных працэсах датычных парушэнняў прамысловых узораў
  • сведчым паслугі па апрацоўцы фотаздымкаў з мэтай далейшага іх выкарыстання ў хадайніцтвах аб рэгістрацыі ўзораў

?????
Jesteśmy na Google+
Google+