PL EN DE BY RU
ГАЛОЎНАЯ / Паслугі / ТАВАРНЫЯ ЗНАКІ / ЗНАКІ ЕЎРАЗВЯЗА

ТАВАРНЫЯ ЗНАКІ / ЗНАКІ ЕЎРАЗВЯЗА

Пры дапамозе таварных знакаў фірма змяняецца з «нябачнай» ў фірму, якую распазнаюць на рынку. Знак з'яўляецца нематэрыяльным актывам фірмы, які мае ключавое значэнне для гаспадарчай дзейнасці. Прынцыпова, без уласнага таварнага знака фірма ў сённяшнім свеце не існуе.

Таварны знак - гэта асноўны інструмент аховы і адрознення сваіх тавараў ці паслугаў ад тавараў/паслугаў іншых фірмаў. Гэта эфектыўны сродак будавання сваёй рынкавай перавагі.

ТАВАРНЫ ЗНАК

Таварным знакам з'яўляецца кожнае азначэнне, якое можна выразіць графічна і якое спрыяе адрозненню тавараў або паслугаў адной асобы ад аднародных тавараў ды паслугаў іншых асобаў.

Таварныя знакі дапамагаюць:

  • прадухіліць парушэнні іншымі асобамі назвы Вашай фірмы або гандлёвых марак, а таксама іх падробку;
  • абараніцца ад абвінавачванняў у парушэнні чужых правоў да назваў фірмаў або гандлёвых марак;
  • прадухіліць пагаршэнне іміджу Вашага знака ў выніку ўвядзення на рынак тавараў/паслугаў канкурэнтаў горшай якасці пад ідэнтычнай/аналагічнай назвай;
  • не дапусціць да крадзяжу Вашай ідэі як назваць/азначыць тавары/паслугі;
  • заблакаваць наплыў больш танных, але якасна горшых тавараў канкурэнтаў пад аналагічнай назвай;
  • перашкодзіць увядзенню на рынак тавараў/паслугаў канкурэнтам са значна большымі магчымасцямі;
  • зліквідаваць неабходнасць кожны раз нанова даказваць свае правы да назвы фірмы/гандлёвых марак;
  • адчувальна скараціць час судовага справаводства і знізіць судовыя выдаткі

Дадатковыя магчымасці, якія ствараюць таварныя знакі:

  • аснова маркетынгу і будовы іміджу гандлёвай маркі
  • правы на таварныя знакі перадаюцца ў спадчыну і іх можна саступіць (прадаць, дараваць, абмяняць, даць у залог/заклад)
  • знакі, у якасці складнікаў фірмовых актываў павышаюць вартасць фірмы і могуць быць прадметам укладу, падставай атрымання фінансавання, прадметам забеспячэння абавязацельстваў (напр. крэдытных)
  • крыніца дадатковых прыбыткаў: ліцэнзія, франшыза
  • спосаб зніжэння падаткавых абкладанняў: арэнда, уклад
  • пры прызнанні знака агульнавядомым, ахова яго ў значнай ступені выходзіць па-за  межы тавараў/паслугаў, для якіх знак быў зарэгістраваны

Таварныя знакі рэгіструюцца для абазначэння канкрэтных тавараў/паслугаў, якія ўпарадкаваныя згодна з Міжнароднай Класіфікацыяй Тавараў ды Паслугаў (г.зв. Ніццкая Класіфікацыя) у выбраных класах (1-34 – таварныя класы, 35-45 – паслугавыя класы). На рынку могуць суіснаваць тавары з такой самай назвай, але з іншым прызначэннем (напр. не будзе канфлікту паміж ідэнтычнымі/падобнымі знакамі, калі адзін з іх з'яўляецца маркай марозіва, а другі – маркай грузавікоў). Толькі ў выпадку агульнавядомых знакаў ахова можа распаўсюджвацца таксама на тавары/паслугі не згаданыя ў пераліку тавараў/паслугаў зарэгістраванага знака (напр. Nivea, Атлант, Pampers, Coca Cola, Mercedes, Санта-Брэмар, Philips, Nike, Reebok іг.д.).

Таварныя знакі можна зарэгістраваць у межах:

  • нацыянальнай працэдуры – на тэрыторыі канкрэтнай краіны:
    • Патэнтнае Ведамства Польшчы
    • адпаведныя нацыянальныя ўстановы ў іншых краінах
  • рэгіянальнай працэдуры – на тэрыторыі канкрэтнага рэгіёну
    • Бюро Гарманізацыі Ўнутранага Рынку ў Еўразвязе (OHIM)
    • Бюро Інтэлектуальнай Уласнаці Бенілюкса (BOIP)
    • Афрыканская Арганізацыя Прамысловай Уласнасці (ARIPO)
    • Афрыканская Арганізацыя Інтэлектуальнай Уласнасці (OAPI)
  • міжнароднай працэдуры – на тэрыторыі краін указаных у заяве:
    • Сусветная Арганізацыя Інтэлектуальнай Уласнасці (WIPO)

Працэдура рэгістрацыі знака доўжыцца:

  • у рамках нацыянальнай працэдуры – каля 1.5 гады
  • у рамках рэгіянальнай працэдуры – каля 1 года
  • у рамках міжнароднай працэдуры – каля 1-1.5 гадоў

Ахова таварнага знака распаўсюджваецца на тэрыторыю краінаў, заяўленых на рэгістрацыю, пачынаецца ад даты падачы заявы ў адпаведным патэнтным ведамстве, і доўжыцца «вечна», пры ўмове падачы ў адпаведных тэрмінах своечасова аплачаных хадайніцтваў аб падаўжэнні права на знак.

Мы распазнаем патрэбы ды праблемы нашых Кліентаў і вырашаем іх згодна з патрабаваннямі рынку наступным чынам:

  • юрыдычна-патэнтныя кансультацыі для фізічных ды юрыдычных асобаў у сферы таварных знакаў (выбар, ахова, парушэнні, абарона)
  • пошук па таварных знаках (праверка на тоеснасць з раней зарэгістраванымі/заяўленымі таварнымі знакамі) Польшчы, Еўразвяза і іншых выбраных краінах свету
  • афармленне заяваў і правядзенне рэгістрацыйнай працэдуры да атрымання канцавога рашэння адпаведнага патэнтнага ведамства:
    • непасрэдна перад Польскім Патэнтным Ведамствам (UPRP),
    • непасрэдна перад Бюро Гарманізацыі Ўнутранага Рынку ў Еўразвязе (OHIM),
    • непасрэдна перад Сусветнай Арганізацыяй Інтэлектуальнай Уласнасці (WIPO)
    • пры дапамозе партнёрскіх кампаній у выбраных краінах свету
  • ажыццяўленне канверсіі знакаў Еўразвяза на нацыянальныя таварныя знакі -  пераўтварэнне заявы на рэгістрацыю таварнага знака Еўразвяза (напр. пры адмове яго рэгістрацыі) ў нацыянальныя заявы (ад 1 да 28) з захаваннем прыярытэту таварнага знака Еўразвяза.
  • перапіска з экспертызай – апрацоўка і накіроўванне адказаў на папярэднія адмовы ў рэгістрацыі таварных знакаў у межах нацыянальнай і мадрыдскай працэдур
  • дазор тэрмінаў з мэтай падаўжэння дзеяння таварнага знака на чарговыя 10 гадоў (нацыянальныя, рэгіянальныя, міжнародныя знакі)
  • маніторынг рэестраў паасобных патэнтных ведамстваў (нацыянальных / рэгіянальных) з пункта гледжання парушэння канкрэтных таварных знакаў
  • ацэньванне вартасці таварных знакаў, назваў фірмаў
  • ліцэнзаванне і перадача таварных знакаў, у тым правоў да твораў апрацаваных работнікамі ў межах працоўных абавязкаў
  • прадстаўленне інтарэсаў Кліентаў па справах парушэння, выканання і кіравання правамі таварных знакаў перад:
    • Патэнтным Ведамствам Польшчы (UPRP),
    • Абласнымі Адміністрацыйнымі Судамі (WSA),
    • Вярхоўным Адміністрацыйным Судом (NSA),
    • судамі агульнай юрысдыкцыі, у тым ліку перад Вярхоўным Судом,
    • Судом па справах таварных знакаў і ўзораў Еўразвяза,
    • Бюро Гарманізацыі Ўнутранага Рынку ў Еўразвязе (UHRW/OHIM),
    • Судом Еўразвяза (CJEU)
    • Сусветнай Арганізацыяй Інтэлектуальнай Уласнасці (WIPO)
  • прадстаўленне інтарэсаў Кліентаў у грамадзянскіх і крымінальных працэсах датычных парушэнняў таварных знакаў і несумленнай канкурэнцыі

?????
Jesteśmy na Google+
Google+