PL EN DE BY RU
ГАЛОЎНАЯ / Паслугі / ВЫНАХОДНІЦТВЫ / КАРЫСНЫЯ МАДЭЛІ

ВЫНАХОДНІЦТВЫ / КАРЫСНЫЯ МАДЭЛІ

Патэнт – менавіта гэткім чынам Вы можаце забяспечыць свае выключные правы на прыдуманае і апрацаванае Вамі тэхнічнае рашэнне адвольнай праблемы. Аднак сам факт таго, што Вы з'яўляецеся аўтарам ідэі, а нават з вялікімі цяжкасцямі ажыццявілі яе практычную рэалізацыю не ахоўвае Вас ад паўсюднага і некантраляванага кап'явання яе канкурэнтамі.

Галоўныя мэты патэнта – будова рынкавай перавагі, легальнае абмежаванне канкурэнцыі, зварот грашовых сродкаў выдаткаваных на даследванні/тэсты і атрыманне сталага дадатковага прыбытку, магчымасць бяспечнага ўвядзення ў жыццё інавацыйных рашэнняў і іх камерцыялізацыя.

ВЫНАХОДНІЦТВА

гэта новае рашэнне праблемы тэхнічнага характара, якое мае вынаходніцкі ўзровень, адносіцца да прадукта або спосаба і з'яўляецца прамыслова прымяняльным.

Прадукт – гэта прадмет чалавечае працы, а спосаб – гэта працэс, прыём або метад выканання ўзаемазвязных дзеянняў над аб'ектам (аб'ектамі), а таксама прымяненне працэса, прыёма, метада або прадукта па акрэсленаму (новаму) прызначэнню.

Вынаходніцтва лічыцца новым, калі яно не з'яўляецца часткай вядомага ўзроўня тэхнікі, то бок перад датай яго першай заявы на рэгістрацыю ён не быў абнародаваны дзе-колечы ў свеце (у пісьмовай ці ў вуснай форме, або праз ужыванне ці прэзентацыю на выставе іг.д.). Калі паўстае неабходнасць прадэманстраваць вынаходніцтва староннім асобам перад падачай заявы на яго рэгістрацыю, абавязкова належыць падпісаць з гэтымі асобамі дамову аб захаванні яго ў сакрэце.

Вынаходніцтва мае вынаходніцкі ўзровень (з'яўляецца невідавочным, важкім) у тым выпадку, калі для спецыяліста ў дадзенай галіне яно не вынікае наўпрост з вядомага ўзроўня тэхнікі (то бок нашае вынаходніцтва немагчыма атрымаць пры дапамозе звычайнай логікі – без творчага ўнёску стваральніка – з таго, што паўсюдна вядома).

У святле вышэйпададзенага, вынаходніцкага ўзроўню не маюць рашэнні, якія зводзяцца да:

  • змены (выключна) памера прадукта, напр. з мэтай зрабіць яго перанасным;
  • злучэння некалькі вядомых рашэнняў/элементаў (агрэгацыя), калі гэта не прыводзіць да з'яўленны новай функцыі такога рашэння, або да атрымання лепшага канцавога эфекту такога рашэння ў параўнанні з частковымі эфектамі яго складнікаў.
  • замяшчэння выкарыстаных кампанентаў на вядомыя заменнікі.

Тэхнічны характар: сутнасць вынаходніцтва павінна быць вызначана пры дапамозе канкрэтных характарыстык/тэхнічных сродкаў, якія дазваляюць адрозніць вынаходніцтва ад рашэнняў вядомых з узроўня тэхнікі.

Прамысловая прымяняльнасць – эфект выкарыстання вынаходніцтва не можа быць тэарэтычны – яно мусіць быць карыснае і паўтаральнае ў нейкай прамысловай дзейнасці, г.зн. у кожнай дзейнасці, што мае тэхнічны характар, у тым ліку і ў сельскай гаспадарцы.

Апатэнтаваныя вынаходніцтвы дапамагаюць:

  • прадухіліць выраб, выкарыстанне, продаж або імпарт прадуктаў канкурэнтаў, вырабленых на падставе Вашага апатэнтаванага рашэння.
  • абараніцца ад абвінавачванняў у парушэнні чужых правоў да тэхнічных рашэнняў (у тым апатэнтаваных)
  • забяспечыць надзейнасць гандлёвага абароту – прадухіляюць крадзеж Вашага крэатыўнага рашэння і блакіруюць канкурэнцыі магчымасць апатэнтавання ідэнтычнага вынаходніцтва.
  • заблакаваць наплыў больш танных, але якасна горшых тавараў канкурэнтаў вырабленых на падставе Вашага апатэнтаванага рашэння.
  • перашкодзіць увядзенню на рынак тавараў/паслугаў, вырабленых на падставе Вашага патэнту, канкурэнтам са значна большымі магчымасцямі
  • не дапусціць да пазбаўлення правоў да патэнту на вынаходніцтва з-за яго абнародвання і пераходу яго ў публічную сферу.
  • адчувальна скараціць час судовага справаводства і знізіць судовыя выдаткі – патэнт падцвярджае Вашыя выключныя правы карыстацца вынаходніцтвам.

Дадатковыя магчымасці, якія ствараюць апатэнтаваныя вынаходніцтвы:

  • аснова будавання бізнесу фірмы – патэнты пазваляюць здабыць дамінуючую пазіцыю на рынку, абмяжоўваюць магчымасці канкурэнцыі, дазваляюць рэфінансаваць інвестыцыйныя выдаткі.
  • патэнты на вынаходніцтвы перадаюцца ў спадчыну і іх можна саступіць (прадаць, дараваць, абмяняць, даць у залог/заклад)
  • патэнты, у якасці складнікаў фірмовых актываў павышаюць вартасць фірмы і могуць быць прадметам укладу, падставай атрымання фінансавання, прадметам забеспячэння абавязацельстваў (напр. крэдытных)
  • крыніца дадатковых прыбыткаў: ліцэнзія.
  • спосаб зніжэння падаткавых абкладанняў: арэнда, уклад
  • доступ да недасяжных дагэтуль тэхнічных рашэнняў – злучэнне сілаў праз узаемныя ліцэнзіі.
  • крыніца дадатковых прыбыткаў - магчымасць увядзення прадуктаў на рынкі, якія дагэтуль былі для Вас недаступнымі

Вынаходніцтвы можна апатэнтаваць у межах:

  • нацыянальнай працэдуры – на тэрыторыі канкрэтнай краіны:
    • Патэнтнае Ведамства Польшчы ў Польшчы (UPRP)
    • адпаведныя нацыянальныя ўстановы ў іншых краінах
  • рэгіянальнай працэдуры – на тэрыторыі канкрэтнага рэгіёну
    • Еўрапейскае Патэнтнае Ведамства (EPO)
    • Еўразійская Патэнтная Арганізацыя (EAPO)
  • міжнароднай патэнтнай працэдуры (дамова аб патэнтай кааперацыі) – на тэрыторыі краін указаных у заяве: Сусветная Арганізацыя Інтэлектуальнай Уласнасці (WIPO, PCT)

Ахова апатэнтаванага вынаходніцтва ахоплівае тэрыторыю краінаў указаных у заяве на патэнт, пачынаецца ад даты атрымання заявы Патэнтным Ведамствам, даўжыня аховы залежыць ад заканадаўства асобных краін (зазвычай 20 гадоў) пры ўмове падачы ў адпаведных тэрмінах своечасова аплочаных хадайніцтваў аб падаўжэнні права.

Мы прапануем наступныя паслугі, прыстасаваныя да патрэбаў нашых Кліентаў:

  • юрыдычна-патэнтныя кансультацыі для фізічных ды юрыдычных асобаў у сферы вынаходніцтваў (выбар, ахова, парушэнні, абарона)
  • аналіз на абсалютную навізну вынаходніцтваў (пошукі па вядомаму ўзроўню тэхнікі)
  • афармленне заяваў і правядзенне рэгістрацыйнай працэдуры да атрымання канцавога рашэння адпаведнага патэнтнага ведамства:
    • непасрэдна перад Польскім Патэнтным Ведамствам (UPRP),
    • непасрэдна перад Еўрапейскім Патэнтным Ведамствам (EPO)
    • непасрэдна перад Сусветнай Арганізацыяй Інтэлектуальнай Уласнасці (WIPO) або
    • пры дапамозе партнёрскіх кампаній у выбраных краінах свету і перад Еўразійскай Патэнтнай Арганізацыяй (EAPO)
  • дазор тэрмінаў з мэтай падаўжэння дзеяння патэнтаў (нацыянальных, рэгіянальных, міжнародных)
  • маніторынг рэестраў паасобных патэнтных ведамстваў з пункта гледжання парушэння канкрэтных патэнтаў
  • ацэньванне вартасці патэнтаў
  • ліцэнзіраванне і перадача вынаходніцтваў, у тым правоў да твораў апрацаваных работнікамі ў межах працоўных абавязкаў
  • прадстаўленне інтарэсаў Кліентаў па справах парушання, выканання і кіравання патэнтамі перад:
    • Патэнтным Ведамствам Польшчы (UPRP),
    • Абласнымі Адміністрацыйнымі Судамі (WSA),
    • Вярхоўным Адміністрацыйным Судом (NSA),
    • судамі агульнай юрысдыкцыі, у тым ліку перад Вярхоўным Судом,
    • Еўрапейскім Патэнтным Ведамствам (EPO)
    • Сусветнай Арганізацыяй Інтэлектуальнай Уласнасці (WIPO)
  • прадстаўленне інтарэсаў Кліентаў у грамадзянскіх і крымінальных працэсах датычных парушэнняў патэнтаў

 

Малы патэнт, малое вынаходніцтва, механізм, канструкцыя, будова, форма, тэхнічае рашэнне – усе гэтыя паняцці злучаюцца ў адным:

КАРЫСНАЯ МАДЭЛЬ

- гэта тэхнічнае рашэнне, якое адносіцца да прыстасаванняў і з'яўляецца новым і прамыслова прымяняльным. Да прыстасаванняў як аб'ектаў карыснай мадэлі адносяцца канструкцыі і вырабы, а менавіта канструктыўнае выкананне сродкаў вытворчасці і прадметаў спажывання, а таксама іх складовых частак. Карысным узорам з'яўляецца новае і карыснае рашэнне, якое мае тэхнічны характар і датычыць формы, будовы або мантажа прадмету, што мае трывалую постаць.

Карысная мадэль будзе лічыцца прыдатнай, каля яна дазваляе дасягнуць мэту, якая мае практычнае значэнне для вырабу прадметаў прамысловым або саматужным спосабам, або пры карыстанні творамі, вырабленымі паводле карыснай мадэлі.

Карысная мадэль лічыцца новай, калі яна не з'яўляецца часткай вядомага ўзроўня тэхнікі, то бок перад датай яе першай заявы на рэгістрацыю не была яна абнародавана дзе-колечы ў свеце (у пісьмовай ці ў вуснай форме, або праз ужыванне ці прэзентацыю на выставе іг.д.). Калі паўстае неабходнасць прадэманстраваць мадэль староннім асобам перад падачай заявы на яе рэгістрацыю, абавязкова належыць падпісаць з гэтымі асобамі дамову аб захаванні яе ў сакрэце.

Увага: карысныя мадэлі ахоўваюцца не ва ўсіх краінах; дыяпазон аховы таксама можа значна адрознівацца ў залежнасці ад канкрэтнай краіны.

Ахова карыснай мадэлі ахоплівае тэрыторыю краінаў указаных у заяве на рэгістрацыю, пачынаецца ад даты атрымання заявы Патэнтным Ведамствам, а даўжыня яе аховы залежыць ад заканадаўства асобных краін (зазвычай значна карацейшая, чым у выпадку патэнтаў на вынаходніцтвы – у Польшчы максімальная даўжыня аховы карыснай мадэлі складае 10 гадоў) пры ўмове падачы ў адпаведных тэрмінах своечасова аплочаных хадайніцтваў аб падаўжэнні права.


?????
Jesteśmy na Google+
Google+