PL EN DE BY RU
ГАЛОЎНАЯ / ПРА ФІРМУ

ПРА ФІРМУ

Ахова інтэлектуальнай уласнасці – гэта шырокая галіна, якая выходзіць далёка па-за межы сухіх юрыдычных адносінаў. Дзеля ўсебаковай падтрымкі нашых Кліентаў мы - працаўнікі Юрыдычна-Патэнтнай Фірмы ПОРАЙ – прыкладаем усе намаганні каб пазнаваць разнастайныя аспекты інавацыйных тэхналогіяў, дызайну, маркетынгу, без ведання якіх немагчыма эфектыўна дамагацца сваіх правоў у сённяшніх гандлёвых стасунках.

Мы верым, што найлепшы эфект прыносіць праца міждысцыплінарных калектываў, і менавіта таму, не замыкаючыся ў схемах адной галіны  мы іх ствараем, што дапамагае нам у пошуках простых і эфектыўных рашэнняў праблемаў нашых Кліентаў. Валодаючы шматгадовым досведам працы ў свеце зменных тэхналогіяў і тэндэнцыяў мы па-ранейшаму памятаем пра тое, да чаго нас абавязваюць традыцыі.

Юрыдычна-Патэнтную Фірму ПОРАЙ ў 1991 годзе заснаваў патэнтны павераны Ежы Хшаноўскі, які ўжо ў той час меў больш за 30-гадовы досвед працы ў гэтай галіне і ў пераменах, якія наступалі ў Польшчы і на свеце ў 90-х гадах заўважыў з'яўленне на рынку запатрабаванне на добрасумленна сабраныя веды ў сферы аховы інтэлектуальнай уласнасці. Ад самага пачатку свайго існавання наша фірма вельмі дынамічна і творча падыходзіць да праблемаў сваіх Кліентаў і рынкавых чаканняў. Наш дэвіз – «хто не развіваецца, той дэградуе», і менавіта таму мы ўвесь час удасканальваемся, удзельнічаем і самі арганізуем ды праводзім семінары, лекцыі, трэнінгі.

На сённяшні дзень наша фірма ганарыцца сваімі шматлікімі дасягненнямі, што пацвярджае не толькі значная колькасць атрыманых выключных правоў на аб'екты прамысловай уласнасці (мы ўваходзім у групу польскіх чальцоў па колькасці зарэгістраваных таварных знакаў і прамысловых узораў так у Патэнтным Ведамстве Польшчы як і ў Бюро Гарманізацыі Ўнутранага Рынку), але перш за ўсё паспяхова завершаных спрэчак і судовых справаў, датычных парушэнняў правоў інтэлектуальнай уласнасці.

Калектыў нашай фірмы комплексна падыходзіць да вырашэння праблемаў нашых Кліентаў і дзейнічае па прынцыпу падбору аптымальных для іх рашэнняў. Мы прапануем шырокі выбар інструментаў – ад усялякага віду патэнтных пошукаў, праз атрыманне выключных правоў на аб'екты прамысловай уласнасці ў Польшчы і на свеце, кансультацыі і ацэнку вартасці нематэрыяльных актываў, і заканчваючы на абароне правоў Кліентаў у спрэчках і судовых справах. Для Вашай выгоды мы прапануем таксама пакет дадатковых паслугаў – апрацоўванне графікі згодна са стандартамі патэнтных ведамстваў, пошукі ў архівах і бібліятэках, пераклады іг.д. Наша фірма распрацавала ўласную ўнікальную паўаўтаматызаваную сістэму, якая дазваляе надзейна і своечасова падтрымліваць у моцы правы прамысловай уласнасці.

Мы прапануем Вам супрацу, якая абапіраецца на добрасумленнасці, дакладнасці і дасціпнасці – натуральна дапасаваную да Вашых патрэбаў.


?????
Jesteśmy na Google+
Google+