PL EN DE BY RU
ГАЛОЎНАЯ / Паслугі / КАНСУЛЬТАЦЫІ

КАНСУЛЬТАЦЫІ

Нашыя юрысты і патэнтныя павераныя пракансультуюць Вас крэатыўна, практычна і дасціпна - яны ўзважаць усе факты па справе і, цвёрда трымаючыся рэчаіснасці, будуць арыентавацца на дасягненне пажаданага канцавога выніку справы.

З аднаго боку парады могуць абмяжоўвацца вызначанымі Кліентам рамкамі, з другога – мы можам ахапіць праблему комплексна, ад ініцыявання аховы правоў, праз іх праверку на тоеснасць, да атрымання аховы і выканання правоў прамысловай уласнасці ці абарачэння імі.

Наш падыход да справаў – гэта пошук рашэнняў, а не праблемаў. Мы рэкамендуем шляхі дзеянняў і дапамагаем прыняць адпаведныя рашэнні ў справах, разглядаючы іх не толькі ў якасці «кропкавых» праблемаў, але ацэньваючы іх з шырокай перспектывы дзеля знаходжання аптымальнага выхаду з канкрэтнай сітуацыі.

Нашыя парады неадзоўна звязаныя з агулам усіх справаў, якімі мы займаемся ўжо не адно дзесяцігоддзе, у сувязі з чым нашыя кансультацыі абапіраюцца на наступных прынцыпах -  канкрэтнасць, сумленнасць і практычнасць.


?????
Jesteśmy na Google+
Google+