PL EN DE BY RU
ГАЛОЎНАЯ / Паслугі / МЫТНАЕ ПРАВА

МЫТНАЕ ПРАВА

Мяжа вельмі часта з'яўляецца ключавым месцам для аховы правоў інтэлектуальнай уласнасці, або «пераломным момантам» іх злоўжывання.

Калі на рынку Вы знойдзеце прапанову набыцця марачных дызайнерскіх вырабаў (напр. вопратка, біжутэрыя, гадзіннікі, парфумы, сумкі, пальчаткі, нашыйныя хусткі, фільмы, музыка, праграмае забеспячэнне іг.д.) па вельмі нізкіх цэнах, то можа аказацца, што гэтыя тавары з'яўляюцца дакладнымі копіямі арыгіналаў, і па сапраўднасці Вам прапануюць кантрафактныя вырабы – падробленыя, пірацкія альбо агулам – тавары, якія парушаюць правы інтэлектуальнай уласнасці.

Падробленыя тавары (падробкі) – гэта тавары наўмысна вырабленыя такім чынам, каб яны выглядалі ідэнтычна/надзвычай падобна да арыгінальных тавараў. На гэткія тавары разам з іх упакоўкамі бяспраўна наносяцца чужыя таварныя знакі, а і вырабляюцца яны без згоды і ведама ўладальнікаў дадзеных таварных знакаў. Гэтым самым, згодна з еўрапейскім правам або законамі канкрэтнай краіны, парушаюцца правы уладальнікаў таварных знакаў.

Пірацкія тавары – гэта тавары-копіі, або тавары якія ўтрымліваюць у сабе копію, выкананыя без згоды ўладальніка аб'ектаў аўтарскага права або сумежных правоў, прамысловага або карыснага ўзору ці вынаходніцтва. Пераважна, пірацкія прадукты – гэта копіі твораў чужой інтэлектуальнай працы (напр. дыскі DVD, кампутарныя праграмы, фільмы, музыка), якія вельмі часта немагчыма адрозніць ад арыгіналаў, вырабленыя без згоды ўладальніка правоў інтэлектуальнай уласнасці.

Іншыя тавары, што парушаюць правы інтэлектуальнай уласнасці – прадукты якія парушаюць патэнты, дадатковую ахову на вынаходніцтва, або выкарыстоўваюць чужыя геаграфічныя назвы/абазначэнні, назвы месца паходжання тавараў, або ахоўваемыя віды раслінаў/расы жывёлаў, а таксама ўсялякія формы/матрыцы, неабходныя да выканання тавараў-падробак.

Нашыя юрысты і патэнтныя павераныя аказваюць шырокі спектр паслугаў у сферы мытнага права:

  • юрыдычныя кансультацыі і спрыянне ў справах:
    • ініцыявання аховы на мяжы
    • абароны перад абвінавачаннямі ў парушэнні правоў інтэлектуальнай уласнасці.
  • падрыхтоўка заяваў на:
    • ахову на мяжы;
    • аднаўленне аховы на мяжы;
    • знішчэнне тавараў;
    • пазбаўленне ад тавараў не гандлёвымі каналамі такім чынам, каб уладальнік правоў не пацярпеў ад гэтага;
    • прыняцце ўсялякіх мераў, якія пазбаўляюць асобаў-уладальнікаў нелегальных тавараў магчымасці атрымання ад іх эканамічнай карысці
    • выданне пастановы аб канфіскацыі кантрафакту на карысць дзяржаўнага казначэйства
  • падрыхтоўка паведамленняў аб учыненні злачынства і заяваў аб пераследзе – накіроўванне заяваў на распачынанне дзеянняў мытнымі органамі.
  • прадстаўленне інтарэсаў Кліентаў перад праваахоўнымі органамі і мытнымі інспекцыямі
  • вядзенне справаводства, працэсуальнай перапіскі і падача доказаў
  • выступ у ролі дапаможнага абвінаваўцы
  • прадстаўленне пацярпелых у справах аб парушэнні правоў
  • супраца са следчымі органамі і мытнямі з мэтай пераследу віноўнікаў
  • нагляд за працэдурай знішчэння затрыманых тавараў
  • падрыхтоўка праектаў пагадненняў з парушальнікамі
  • прадстаўленне інтарэсаў Кліентаў у грамадзянскіх і крымінальных працэсах датычных парушэнняў правоў інтэлектуальнай уласнасці

?????
Jesteśmy na Google+
Google+