PL EN DE BY RU
ГАЛОЎНАЯ / Паслугі / АЦЭНЬВАННЕ ВАРТАСЦІ / DUE DILIGENCE / СТРАТЭГІІ РАЗВІЦЦЯ

АЦЭНЬВАННЕ ВАРТАСЦІ / DUE DILIGENCE / СТРАТЭГІІ РАЗВІЦЦЯ

Прафесійнае ацэньванне вартасці розных відаў нематэрыяльных актываў фірмаў, перад усім ацэньванне вартасці таварных знакаў, прамысловых узораў, карысных мадэляў, патэнтаў, аб'ектаў аўтарскага права і іншых правоў інтэлектуальнай уласнасці - на працягу 25 гадоў нашай працы мы падрыхтавалі іх каля ста.

Ацэньванне вартасці выконвае калектыў, які складваецца з патэнтнага паверанага, юрыста і фінансавага аналітыка. Мы праводзім ацэнку вартасці правоў, а таксама вызначаем напр. узровень ліцэнзійных аплатаў.

Зробленая калектывам экспертаў ацэнка з'яўляецца афіцыйным дакументам і можа быць прадстаўлена кожнай установе, упаўнаважанай яе прааналізаваць, напр. падаткавай інспекцыі, банку або можа быць выкарыстана на патрэбы пераўтварэнняў, разлікаў іг.д. На практыцы такія ацэнкі часцей за ўсё робяцца на аснове прыбытковых метадаў ацэньвання.

Прававыя каштоўнасці і нематэрыяльныя актывы згодна са сваім характарам часта з'яўляюцца не толькі асобным эканамічным бытам, але і ствараюць г.зв. партфель правоў, што вельмі часта мае значны ўплыў на вартасць ацэньванага знака або патэнта. Менавіта таму, вельмі часта ацэньванне вартасці знака ахоплівае не толькі ацэнку самога знака, але і ўсёй групы (сям'і) сумежных з ім правоў.

На замову Кліентаў мы апрацоўваем усебаковыя аналізы адпаведнага выкарыстоўвання таварных знакаў, стратэгіі датычныя працэдураў і аховы правоў інтэлектуальнай уласнасці, правільнасці ўнутраных механізмаў у гэтай сферы іг.д. Гэтыя аналізы мы апрацоўваем у якасці ўнутраных дакументаў, з мэтай падрыхтоўкі прадпрыемстваў да пераўтварэнняў або іншых працэсаў, а іх высновы абапіраюцца не толькі на досведзе нашага Бюро, але і на актуальна аналізаванай юрыспрудэнцыі.


?????
Jesteśmy na Google+
Google+